Нацыянальны павільён Рэспублікі
Беларусь будзе прадстаўлены
на 56-й Міжнароднай выстаўцы сучаснага мастацтва
(Венецыянскай біенале) у Венецыі з
9 мая па 22 лістапада 2015 года.
З 5 лістапада да 24
лістапада 2014 года ўключна Міністэрства культуры прымае заяўкі
і праводзіць конкурс куратарскіх канцэпцый для
нацыянальнага павільёна.
Арганізатарам праекта выступае
Міністэрства культуры Рэспублікі
Беларусь пры падтрымцы Пасольства
Рэспублікі Беларусь у Італіі. Камісар павільёна
– кіраўнік Цэнтра сучасных мастацтваў Наталля Шаранговіч.
Ацэньваць прадстаўленыя праекты будзе журы, у склад якога ўваходзяць вядомыя беларускія мастацтвазнаўцы, мастакі, дызайнеры. Пераможца
конкурсу атрымлівае магчымасць рэалізаваць свой
праект у Венецыі ў 2015 г.
Пераможца конкурсу, які атрымаў 1-е
месца, становіцца куратарам беларускага павільёна на Венецыянскай біенале. Для пераможцаў конкурсу ўстанаўліваюцца наступныя грашовыя прэміі:
1-е месца – 10 млн. рублёў;
2-е месца – 7 млн. рублёў;
3-е месца – 5 млн. рублёў.
Дэвіз 56-й Венецыянскай
біенале «Усе лёсы
свету» (All the World’s Futures) дапаможа, па словах куратара асноўнага
праекта біенале, дырэктара
Мюнхенскага дома мастацтваў
Оквуі Энвезора, «асэнсаваць
усе трывогі нашага часу ў іх паўнаце, зрабіць іх зразумелымі,
даследаваць і выказаць іх».
Сайт біенале: www.labiennale.org
ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку правядзення конкурсу на стварэнне куратарскай канцэпцыі беларускага
павільёна на 56-ай Венецыянскай біенале сучаснага мастацтва размяшчаецца:
- на афіцыйным сайце Міністэрства культуры www.kultura.by/
- у газеце “Культура”;
- на сайце дзяржаўнай установы культуры “Творчыя Майстэрні
“Цэнтр Сучасных Мастацтваў” art-center.by/
Запрашаем далучыцца і прыняць
удзел у конкурсе!
ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад
Міністэрства
культуры
Рэспублікі
Беларусь
ад
03.11.2014 № 184______
ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку
правядзення конкурсу на стварэнне куратарскай канцэпцыі беларускага павільёна
на 56-ай Венецыянскай біенале сучаснага мастацтва
|
1. Мэтай конкурсу на стварэнне
куратарскай канцэпцыі беларускага павільёна на 56-й Венецыянскай біенале
сучаснага мастацтва (далей – конкурс) з’яўляецца выяўленне неабходных
арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выстаўкі для прадстаўлення
беларускага павільёна на Венецыянскай біенале на высокім канцэптуальным
узроўні.
2. Арганізатарам конкурсу
з’яўляецца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
3. Конкурс праводзіцца з 5 лістапада па 28 лістапада 2014
г.
4. Удзельнікамі конкурсу могуць
быць мастацтвазнаўцы, мастакі
і іншыя асобы, якія маюць вопыт арганізацыі і правядзення буйных культурных праектаў
у галіне выставачнай дзейнасці (далей – удзельнікі конкурсу).
5. Інфармацыя аб правядзенні конкурсу
размяшчаецца на афіцыйным сайце Міністэрства культуры, у газеце “Культура” і на
сайце
дзяржаўнай установы культуры “Творчыя Майстэрні “Цэнтр Сучасных Мастацтваў” і
павінна змяшчаць звесткі аб часе, месцы правядзення конкурсу, умовах конкурсу, крытэрыях
і парадку ацэнкі прадстаўленых куратарскіх канцэпцый беларускага павільёна на
56-й Венецыянскай біенале сучаснага мастацтва (далей – канцэпцыя), парадку і
тэрміну аб’яўлення вынікаў конкурсу, а таксама іншыя неабходныя звесткі.
6. Для ўдзелу ў конкурсе яго
ўдзельнікі накіроўваюць
канцэпцыю ў Міністэрства культуры па адрасе: 220004, г.Мінск, пр-т
Пераможцаў, 11, з паметкай “Конкурс на стварэнне куратарскай канцэпцыі
беларускага павільёна 56-ай Венецыянскай біенале”.
7. Канцэпцыя павінна ўлічваць:
дэвіз і тэмы 56-ай Венецыянскай біенале*;
______________________________________
* Дадатковыя
звесткі знаходзяцца на сайце біен��ле www.labiennale.org.
адлюстраванне новых арыгінальных ідэй
сучаснага мастацтва ў Беларусі, а таксама распаўсюджванне інфармацыі аб сучасным
беларускім мастацтве за мяжой;
прадстаўленне беларускага
павільёну на Венецыянскай біенале на высокім канцэптуальным узроўні;
выкарыстанне сучасных мультымедыя-тэхналогій;
указанне аўтараў, іх твораў,
выкарыстоўваемых мультымедыйных сродкаў;
абгрунтаванне кошту рэалізацыі канцэпцыі.
8. У мэтах захавання ананімнасці
ўдзельнікаў конкурсу куратарская канцэпцыя прадстаўляецца пад чатырохзначным
нумарам, які ўказваецца ў левым верхнім вуглу канцэпцыі, а таксама на канверце
ўдзельнікаў конкурсу. Канверт удзельнікаў конкурсу ўяўляе сабой асобны канверт,
у якім змяшчаюцца звесткі пра ўдзельніка конкурсу: прозвішча, імя, імя па
бацьку (калі такое маецца), год нараджэння, адукацыя, месца працы, хатні адрас,
кантактны тэлефон, адрас электроннай пошты.
9. Канцэпцыя прадстаўляецца на
беларускай або рускай мове ў двух друкаваных экзэмплярах і версіі на
электронным носьбіце (у запячатаным канверце). Прадстаўленне канцэпцыі і
канверта ўдзельніка конкурсу азначае згоду ўдзельніка ў выніку перамогі стаць
куратарам беларускага павільёна на Венецыянскай біенале.
10. Канцэпцыі не рэцэнзуюцца і не
вяртаюцца ўдзельнікам конкурсу.
11. Канцэпцыі прымаюцца да 24
лістапада 2014 г.
уключна. Конкурсныя матэрыялы, прадстаўленыя на конкурс пазней пазначанага
тэрміну, да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца. Дата прадстаўлення матэрыялаў,
якія дасылаюцца па пошце, вызначаецца па паштовым штэмпелі адпраўшчыка.
12. Канцэпцыі разглядаюцца журы конкурсу
на закрытым пасяджэнні не пазней 28 лістапада 2014 г. Склад журы конкурсу
зацвярджаецца загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
13. Члены журы могуць рабіць
заўвагі і ўносіць свае прапановы да выбраных канцэпцый.
14.
Рашэнне прымаецца ў п��ысутнасці не менш паловы складу журы конкурсу адкрытым
галасаваннем простай большасцю галасоў прысутных. Пры роўнай колькасці галасоў
“за” і “супраць” голас старшыні журы з’яўляецца вырашальным. Рашэнне журы
конкурсу афармляецца пратаколам, які падпісваецца ўсімі членамі журы конкурсу, прыняўшымі
ўдзел у галасаванні. Праект пераможцы конкурсу павінен быць рэалізаваны з
улікам заўваг і прапаноў журы конкурсу.
15. Крытэрыі ацэнкі канцэпцый:
адпаведнасць ўмовам конкурсу;
выкарыстанне новых арыгінальных
ідэй у працэсе арганізацыі выстаўкі.
16. Канверты ўдзельнікаў конкурсу
распячатваюцца пасля вынясення рашэння журы па выніках конкурсу. Вынікі конкурсу
даводзяцца да ўсіх яго ўдзельнікаў у двухтыднёвы тэрмін шляхам размяшчэння на
сайце Міністэрства культуры ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнет.
17. Пераможца конкурсу, які
атрымаў 1-е месца, становіцца куратарам беларускага павільёна на Венецыянскай
біенале.
18. Для пераможцаў конкурсу ўстанаўліваюцца наступныя грашовыя прэміі:
1-е месца – 10 млн. рублёў;
2-е месца – 7 млн. рублёў;
3-е месца – 5 млн. рублёў.
19. Выдаткі, звязаныя з выплатай
грашовай прэміі пераможцам конкурсу, ажыццяўляюцца за кошт сродкаў
рэспубліканскага бюджэту, выдзеленых Міністэрству культуры на правядзенне
цэнтралізаваных мерапрыемстваў.
20. Для фінансавання конкурсу
могуць быць выкарыстаны іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам Рэспублікі
Беларусь.
21. Паштовыя і іншыя выдаткі
ўдзельнікаў конкурсу аплачваюцца за іх кошт.
VK
FaceBook