Навігацыя па сайту
Сацыяльныя сеці

VK

FaceBook
 
Падарунак Музею

Штогод музейны збор папаўняецца не толькі ў форме набыцця за сродкі Міністэрства культуры, за сродкі фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Мінгарвыканкама, а галоўным чынам за кошт падарункаў мастакоў.

Заклаў гэту добрую традыцыю народны мастак Шчэмелеў Леанід Дзмітрыевіч, падарыўшы Музею ў 1998 годзе свой твор «Лістапад». З тых часоў падарункі складаюць каля 75% ад усіх паступленняў. Мастакі перадаюць у падарунак не толькі адзінкавыя творы, але і цэлыя калекцыі. Напрыклад:

Правідохін У.А.
Рыжы М.Д.
Ціханава Г.В.
Якавенка Ю.В.
Сіплевіч Т.А.
Сустаў Р.М.
Байтц Эрхард (Германiя)

У 2011 году пачата праца па фармаванню калекцыі «Экслібрыс», якую ўзначаліла заг. навукова-экспазіцыйным аддзелам Ціханава Г.В.
У выніку актыўнай працы за мінулы год паступіла 328 прадметаў, з іх 278 у падарунак музею, сярод якіх падарункі не толькі беларускіх, але і замежных мастакоў, што сведчыць пра папулярнасць нашага Музея далёка за межамі Беларусі.
За першы квартал 2012 гады ў музей паступіла 732 творы, якія падораны мастакамі з Балгарыі, Аргентыны, Германii, ЗША, Грэцыі, Італіі, Турцыі і іншых краін.